БЕЛ Ł РУС

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

15.10.2026 / 10:59

Сяргей Гезгала

удакладнена, дапоўнена

Мясцовыя каналы паведамлялі пра выбухі і моцны пажар на аэрадроме.

Сполахі над аэрадромам Барысаглебск, Варонежская вобласць. Скрыншот з відэа 

«У ноч на 15 кастрычніка Вайскова-марскія сілы УСУ берагавым ракетным комплексам «Нептун» нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці РФ», — гаворыцца ў афіцыйным рэлізе.

Пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра знішчэнне чатырох і пашкоджанне яшчэ двух знішчальнікаў-бамбавікоў у выніку ўдару.

Спадарожнікавае фота раніцай 15 кастрычніка: кран сканчае разборку абломкаў на стаянцы самалётаў. Фота з ТГ-канала @avivector

Мясцовыя каналы паведамлялі пра выбухі і моцны пажар на аэрадроме сёння ўначы.

Губернатар Варонежскай вобласці сёння ўранку закрыў садкі «ў сувязі з атакай беспілотнікаў».

Су-34М — мадэрнізаваныя бамбардзіроўшчыкі. Ва Украіне падкрэсліваюць, што Расія выкарыстоўвае гэтыя самалёты для ўдараў кіраванымі авіябомбамі па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах. Паводле ўкраінскага камандавання, іх знішчэнне павінна аслабіць магчымасці расійскай тактычнай авіяцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула