БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Самыя галоўныя для мяне тыя, хто нарадзіў

15.10.2026 / 14:57

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння падчас наведвання Верхнядзвінскага раёна адзначыў, што часам можна пачуць выраз «людзі прэзідэнта», і патлумачыў, што гэта азначае.

Фота: БелТА

«Галоўнае, каб вы разумелі, бацькі: самыя галоўныя мае людзі — гэта тыя, хто ўжо нарадзіў, у каго ў сям'і ёсць дзеці. Вось яны адразу пачынаюць разумець, што такое жыццё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заклікаў цаніць і берагчы жыццё на сяле, у невялікіх населеных пунктах, дзе ў параўнанні з вялікімі гарадамі больш прыроды і прасторы. Што тычыцца магчымасцей для атрымання адукацыі, то тут задача дзяржавы — зрабіць так, каб ураўнаваць іх з гарадскімі.

«Будзем вам патроху дапамагаць. Каб вашы дзеці былі такія, як у горадзе, атрымалі адукацыю», — запэўніў ён.

«Гляджу на цяперашнюю моладзь. Я іх часта крыху крытыкую. Навошта мы заігрываем з моладдзю?! Ну сядзяць яны і тыкаюць у гэтыя тэлефоны, «тыктокаюцца» і гэтак далей. Там (у інтэрнэце) яблыкі не растуць. Мяса (не атрымліваюць), малако там пакуль яшчэ не дояць, — сказаў ён. — Штучным інтэлектам запалохалі ўвесь народ. Спакойна, разбяромся мы з інтэлектам і з усімі. Але мы зробім так, каб вашым дзеткам было нармальна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула