БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Латвіі прапанаваў еўрапейцам адмовіцца ад аднаго куфля піва ў год дзеля Украіны

15.10.2026 / 15:20

Nashaniva.com

«Гэта адно піва — толькі выдаткі, а для Украіны гэта цана жыцця», — сказаў Андрыс Кулбергс.

Фота: канцылярыя прэм'ера Латвіі

Прэм'ер Латвіі Андрыс Кулбергс перад сустрэчай еўрапейскіх лідараў у Бруселі ў чацвер, 15 кастрычніка, прапанаваў еўрапейцам адмовіцца ад аднаго куфля піва ў год дзеля падтрымкі Украіны, піша Delfi.lv.

«Еўрапейцам трэба выпіваць на адно піва ў год менш. Мы можам сабе гэта дазволіць. Украіне гэтыя грошы патрэбныя цяпер. Гэта адно піва — толькі выдаткі, а для Украіны гэта цана жыцця. Калі мы п’ём менш, там ратуюць жыцці. Усё так проста», — заявіў Кулбергс замежным журналістам.

Брусельскі карэспандэнт The Economist назваў разлікі Кулбергса дзіўнымі.

Ён адзначыў, што калі б 450 мільёнаў жыхароў Еўрасаюза заплацілі па тры еўра за піва, агульная сума склала б 1,35 мільярда еўра — прыкладна 2% ад сумы, неабходнай Украіне.

«Магчыма, ён меў на ўвазе адно піва на тыдзень?» — выказаў здагадку журналіст The Economist.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула