БЕЛ Ł РУС

«Найлепшы адказ дэмакратыяў — паказаць зубы». Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды

15.10.2026 / 15:32

Nashaniva.com

15 кастрычніка ў Вільні беларуская лідарка выступіла з асноўнай прамовай на Vilnius Freedom Summit, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Літвы і Freedom House.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Саміт аб’ядноўвае прадстаўнікоў дэмакратычных урадаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў і грамадзянскай супольнасці з Еўропы і Лацінскай Амерыкі, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Сярод удзельнікаў — міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, украінскі журналіст і былы вязень данецкай турмы «Ізаляцыя» Станіслаў Асееў, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа.

У цэнтры праграмы — дзве тэмы: падтрымка палітвязняў і праваабаронцаў, супрацьдзеянне супрацоўніцтву аўтарытарных рэжымаў. Як Еўропа і ЗША могуць разам рэагаваць на абмен тэхналогіямі сачэння і метадамі рэпрэсіяў, абыход санкцый, дэзынфармацыю і пераслед людзей за мяжой.

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала дэмакратычныя краіны захоўваць адзінства і рашуча адказваць на дзеянні дыктатараў.

«Дыктатары спрабуюць нас падзяліць. Яны правяраюць нашыя краіны на адзінства. Выпрабоўваюць нашу салідарнасць. Яны шукаюць нашыя слабыя месцы, каб выкарыстаць іх супраць нас. І найлепшы адказ дэмакратыяў — паказаць зубы. Паказаць сваю сілу. Падтрымліваць адно аднаго. Для нас, беларусаў, як і для многіх іншых народаў, Еўропа — гэта наша мэта. Еўропа — гэта наша сям’я», — заявіла палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула