У Магілёве таксі сутыкнулася з хуткай дапамогай
15 кастрычніка каля 15:11 у Магілёве на вуліцы Габроўскай, каля крамы «Санта», сутыкнуліся аўтамабіль таксі і машына хуткай дапамогі, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.