БЕЛ Ł РУС

Кая Калас ухваліла ўдары па расійскіх НПЗ

15.10.2026 / 19:38

Nashaniva.com

Кіраўніца знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Кая Калас падтрымала працяг украінскіх удараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, піша Bild.

Кая Калас. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Паводле слоў еўрачыноўніцы і былой прэм'еркі Эстоніі, Украіна хоча, каб вайна скончылася, а таму пазбавіць Расію экспартных нафтапрадуктаў і фінансавання вайны — правільны шлях.

«Большая частка фінансавання расійскай вайны паступае ад даходаў ад нафты. (…) Мы павінны аказваць ціск на агрэсара, каб ён спыніў вайну, а не прымушаць ахвяру да капітуляцыі. Аказваць ціск на Украіну — няправільны падыход», — заявіла Кая Калас на саміце ЕС у Бруселі.

Чытайце таксама:

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце

ЕС увёў рэкордную колькасць новых санкцый супраць расійскіх кампаній, звязаных з уварваннем ва Украіну

Каментары да артыкула