БЕЛ Ł РУС

Беларус знік у Варонежскай вобласці

16.10.2026 / 08:36

Nashaniva.com

Жыхар Пінска паехаў на заробкі ў Расію і прапаў.

Валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Віцязь» паведамілі пра знікненне 46‑гадовага Сяргея Гарагляда з Пінска.

У чэрвені мужчына з’ехаў на заробкі ў Расію. У сярэдзіне таго ж месяца яго бачылі ў горадзе Паворына Варонежскай вобласці. З таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Рост зніклага складае 190—195 см, целасклад хударлявы. У дзень знікнення на ім былі капялюш з жоўтымі палямі, сіняя джынсавая куртка, жоўта-чорная кофта з надпісам, сінія джынсы і чорныя красоўкі з жоўтымі ўстаўкамі. Пры сабе ён меў дарожную торбу або заплечнік.

Усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Сяргея Гарагляда, просяць звязацца з пошукава-выратавальным атрадам «Віцязь» праз тэлефон +375(29) 154-59-18.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула