БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. Давай я табе раскажу, чаго ты не бачыш за морам

16.10.2026 / 09:18

Nashaniva.com

Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш

Давай я табе раскажу,
чаго ты не бачыш за морам —
як цешацца травы з дажджу,
як сонца садзіцца за борам.

Як ноч атуляе агні,
як вокны гараць у хаце.
Давай я табе раскажу,
чаго ты не бачыш там, браце.

Нястомна шумяць трысьнягі,
а ў печы палаюць дровы,
і нібы бурштын дарагі
у слоіку мёд чабаровы.

Тут можна ўмыцца з расы
тут можна сп'янець ад суніцы,
ды не надзівіцца з красы,
і не наталіцца з крыніцы.

Які лістапад тут цяпер
пад зводам нябёс празрыстых!
І клён раздае на павер
лістоў залатых і чыстых.

Тут восень звініць, як струна
і звыклае ўсё іначыць…
Аднога не ведаю я
ці хочаш ты гэта бачыць?..

З нізкі «Лісты невядомаму земляку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула