БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска

16.10.2026 / 10:42

Nashaniva.com

Сярод пяці шпіталізаваных два родныя браты і сямейная пара.

Як высветліў Shot, сярод пацыентаў — 29‑гадовы Уладзімір А. і 27‑гадовы Аляксандр А., якія з’яўляюцца братамі. Яшчэ двое шпіталізаваных — муж і жонка: 35‑гадовы Кірыл С. і 30‑гадовая Дар’я С.

Пятая пацыентка — 22‑гадовая грамадзянка Беларусі Аніта Б.

Усіх пяцярых забралі на машыне хуткай дапамогі з дома на вуліцы Горкага ў Жукоўскім і даставілі ў Раменскую бальніцу. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці

Дыягназ «воспа малпаў» быў папярэдні. Пазней расійскія СМІ напісалі, што дыягназ не пацвердзіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула