БЕЛ Ł РУС

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў

16.10.2026 / 12:39

Nashaniva.com

Вядомаму філосафу было 95 гадоў.

Яўген Бабосаў

Памёр акадэмік, доктар філасофскіх навук Яўген Бабосаў.

Ён нарадзіўся 23 лютага 1931 года ў Разані, скончыў БДУ ў 1955 годзе. Яго кар'ера пачалася на камсамольскай і педагагічнай працы ў БДУ і Медыцынскім інстытуце. Потым там жа выкладаў філасофію, затым перайшоў на працу ў Акадэмію навук.

Бабосаў быў дырэктарам Інстытута філасофіі і права АН БССР з 1977 да 1989 года.

У 1990 годзе заснаваў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук і да 1998 года быў яго дырэктарам, а затым ганаровым дырэктарам.

З 2003 года быў кіраўніком Цэнтра сацыялогіі кіравання, права і палітыкі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. З 2008 года — загадчыкам аддзела сацыялогіі палітыкі і інфармацыйных тэхналогій Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Яўген Бабосаў быў адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993), а таксама Сацыялістычнай партыі Беларусі (1994).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула