На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены
Польскія памежнікі 15 кастрычніка затрымалі 38‑гадовую грамадзянку Беларусі, якая ехала на аўтамабілі BMW 740D xDrive 2022 года выпуску з польскімі нумарамі. Падчас праверкі высветлілася, што машына знаходзіцца ў вышуку як скрадзеная.
Інцыдэнт адбыўся на часовым пункце пропуску Рутка-Тартак у Будзіску, на польска-літоўскай мяжы. Паводле звестак з баз, аўтамабіль лічыцца скрадзеным у Польшчы з ліпеня 2026 года.
Машыну ацанілі ў 300 тысяч злотых — каля 77 тысяч даляраў. Яе канфіскавалі, а беларуску затрымалі. Матэрыялы справы перадалі паліцыі для далейшага расследавання.
Чытайце таксама:
Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла
Літовец спрабаваў вывезці скрадзеную ў Польшчы машыну ў Беларусь
Жыхар Рэчыцы 10 гадоў ездзіў на скрадзеным аўто і не падазраваў пра гэта