БЕЛ Ł РУС

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

16.10.2026 / 21:51

Nashaniva.com

У беларускіх аўтобусах тэстуюць новую паслугу для пасажыраў, якія спазніліся на рэйс. Сэрвіс браніравання квіткоў «Атласбас» разам з перавозчыкамі прапануе ім магчымасць выехаць наступным аўтобусам без неабходнасці купляць новы білет.

Пакуль паслугу выпрабоўваюць толькі на маршруце Гродна — Мінск.

Пасажырам, якія не паспелі на свой аўтобус, трэба любым зручным спосабам звязацца са службай падтрымкі «Атласа». Супрацоўнікі сэрвісу падбяруць найбліжэйшы рэйс, на якім ёсць свабодныя месцы. Скарыстацца ім можна будзе з ранейшым квітком.

Чытайце таксама:

Маршруты трох мінскіх трамваяў скароцяць на адзін вечар

У Мінску значна абновяць грамадскі транспарт

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?

Каментары да артыкула