БЕЛ Ł РУС

Славакія і Венгрыя адмовіліся фінансаваць новую пазыку Украіне ад ЕС на 2027 год

17.10.2026 / 11:02

Nashaniva.com

На фоне значных выдаткаў на вайну Украіна просіць Еўрасаюз аб новай пазыцы на 70 млрд еўра. Славакія і Венгрыя заявілі, што не будуць удзельнічаць у яе фінансаванні, паведамляе РБК-Украіна.

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Славацкі прэм’ер Роберт Фіца таксама выказаўся наконт перамоў аб доўгатэрміновым бюджэце ЕС на 2028—2034 гады. Паводле яго слоў, краіны-члены пакуль далёкія ад узгаднення агульнай пазіцыі.

Фіца лічыць, што дасягнуць дамоўленасці да канца года будзе складана. Менавіта на такі тэрмін разлічвае старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта.

У той жа час славацкі прэм’ер назваў «небяспечным» звязванне перамоў аб будучым бюджэце Еўрасаюза з фінансаваннем Украіны.

Паводле яго слоў, Славакія гатовая падтрымліваць Украіну іншымі спосабамі. Сярод магчымых кірункаў ён назваў праекты ў сферы адукацыі, дарожнай інфраструктуры і развіцця энергетычных злучэнняў.

Фіца таксама раскрытыкаваў тое, што, на яго думку, падчас саміту ў Бруселі недастаткова ўвагі надалі мірным ініцыятывам і спыненню вайны паміж Расіяй і Украінай.

Падчас саміту ў Бруселі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што вайна будзе каштаваць краіне 155 млрд еўра ў наступным годзе. Ён заклікаў прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў краін Еўрасаюза знайсці неабходныя сродкі для далейшай падтрымкі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула