БЕЛ Ł РУС

У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі

18.10.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Трое мужчын у масках напалі на мінака, пагражаючы зброяй і электрашокерам, забралі ягоную паясную торбачку і з’ехалі. Але далёка ўцячы не паспелі. Сярод затрыманых — 23‑гадовы грамадзянін Беларусі.

У пятніцу, 16 кастрычніка, каля 23‑й гадзіны 23‑гадовы жыхар Мюнхена ішоў па тратуары ў раёне Максфорштат. Побач раптам спыніўся аўтамабіль. З яго выйшлі трое мужчын у масках і напалі на хлопца, паведамляе паліцыя.

Нападнікі пагражалі зброяй і электрашокерам, пасля чаго сарвалі з пацярпелага торбачку, селі назад у машыну і з’ехалі.

Напад бачылі некалькі сведкаў. Яны выклікалі паліцыю.

Ужо каля 23:08 паліцэйскія спынілі патрэбны аўтамабіль. Усе трое хлопцаў здаліся без супраціву.

У салоне знайшлі электрашокер, зброю, адзенне для маскіроўкі і торбачку пацярпелага. Рэчы канфіскавалі, машыну забралі на паліцэйскую стаянку.

У аўтамабілі знаходзіліся 23‑гадовы беларус, ягоны аднагодак — грамадзянін Германіі і 19‑гадовы ўкраінец.

Больш за тое, беларуса і ўкраінца паліцыя падазрае яшчэ і ў крадзяжы з ужываннем гвалту, які адбыўся 15 кастрычніка ў баварскім раёне Хасберге.

Усіх трох затрыманых змясцілі ў паліцэйскі ізалятар. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула