БЕЛ Ł РУС

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

18.10.2026 / 18:30

Nashaniva.com

«Вось гэта зняць, памяняць месцамі».

Скрыншот відэа: «Радыё Свабода»

Актрыса Валянціна Гарцуева, былая прыма Купалаўскага тэатра, якая ў 2020 годзе пайшла адтуль, згадала ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», як перад кожнай прэм'ерай у тэатр прыходзіла ідэалагічная камісія

«Мы нічога такога там не рабілі. Яны проста здымалі, забаранялі, выкрэслівалі кавалкамі сцэны, якія ім падаліся падазронымі чамусьці. Вось стаялі тры жанчынкі: у адной белая хустка, у другой чырвоная, у трэцяй белая. Нікому ў галаву не прыйшло, што яны пабачаць бчб у гэтым! Вось гэта зняць, памяняць месцамі».

«Вельмі складана было ісці супраць ветру», — кажа яна пра такія моманты цэнзуры.

Валянціна цяпер жыве на дзве краіны — Германія і Польшча. З Германіі яе муж, таксама акцёр Жан-Марк Біркхольц. Яна тлумачыць, чаму канчаткова не пераязджае да яго: працаваць па прафесіі можа толькі ў Польшчы. Валянціна выступае разам з творчай групай «Купалаўцы».

«Не бачу пакуль для сябе, што мне там рабіць як акторцы ў Германіі», — дзеліцца Гарцуева.

Чытайце таксама:

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Забойства ў сталічным Заводскім раёне — расследаваць бярэцца кантралёр. Наведалі прэм’еру «Купалаўцаў»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду

Каментары да артыкула