БЕЛ Ł РУС

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля

18.10.2026 / 22:27

Nashaniva.com

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч атрымаў чырвоную картку з-за ненарматыўнай лексікі.

Момант трансляцыі, калі Кавалевіч мацюгнуўся

У нядзелю прайшоў матч 25 тура Betera — вышэйшай лігі паміж «МЛ Віцебск» і гродзенскім «Нёманам». Каманды сустрэліся на стадыёне ў Віцебску.

На 82‑й хвіліне гульні выдалілі з поля галоўнага трэнера «Нёмана» Ігара Кавалевіча — з-за ненарматыўнай лексікі. У трансляцыю трапілі словы Кавалевіча, пасля якіх ён атрымаў чырвоную картку, заўважыў канал «Bel.Football».

«Бл***, якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы», — мацюгнуўся трэнер, падобна, у бок арбітраў.

Гульня завяршылася перамогай «МЛ Віцебск» з лікам 1:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула