БЕЛ Ł РУС

У Кіеве ў выніку расійскай атакі загінула 21‑гадовая дзяўчына. Пашкоджана станцыя метро

19.10.2026 / 07:31

Nashaniva.com

Уночы 19 кастрычніка расійскае войска атакавала Кіеў, паведаміў мэр горада Віталь Клічко.

Загінула 21‑гадовая дзяўчына, трое чалавек параненыя, двое з іх знаходзяцца ў бальніцы.

У Дзяснянскім раёне ўдар прыйшоўся на будынак медыцынскага цэнтра. У Саломенскім раёне абломкі ракеты трапілі ў першы паверх 25‑павярховага жылога дома.

На левым беразе Дняпра пашкоджана адна са станцый метро — побач з ёй у выніку падзення абломкаў разарваныя хадавыя і кантактныя рэйкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула