БЕЛ Ł РУС

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне

19.10.2026 / 07:36

Nashaniva.com

Трамп не даваў пакуль згоды, але можа паставіцца пазітыўна да ідэі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў у наступным месяцы правесці трохбаковы саміт з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і лідарам Кітая Сі Дзіньпінам, каб дамовіцца аб спыненні вайны ва Украіне на ўмовах, выгадных для Масквы. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.

Як паведаміў былы супрацоўнік расійскай разведкі, Пуцін высунуў гэтую ідэю падчас тэлефоннай размовы з Трампам 9 кастрычніка, калі была дасягнутая дамоўленасць аб закупцы ЗША расійскага дызельнага паліва і садзейнічанні яго продажу на сусветным рынку.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў таксама пацвердзіў, што вядуцца перамовы аб магчымай сустрэчы.

«Пакуль няма выразнага разумення адносна самой сустрэчы ці яе патэнцыйнага парадку дня, хоць усе тры бакі прызнаюць гіпатэтычную магчымасць правядзення такой сустрэчы», — сказаў ён The Wall Street Journal.

Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік заявіў, што Трамп не даваў згоды на такі саміт. Аднак, паводле слоў чыноўніка, прэзідэнт можа станоўча паставіцца да гэтай ідэі з улікам яго імкнення выканаць перадвыбарчае абяцанне ўрэгуляваць вайну.

Крэмль прапанаваў правесці трохбаковыя перамовы на палях будучага саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які адбудзецца 18 і 19 лістапада ў Шэньчжэне, Кітай.

Як адзначае WSJ, патэнцыйныя трохбаковыя перамовы на кітайскай зямлі стануць значным крокам для Сі ў яго намаганнях узмацніць ролю Кітая як уплывовага дыпламатычнага пасярэдніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула