Кіраўнік МУС Францыі падаў у адстаўку, але Макрон не прыняў
Кіраўнік МУС Францыі Ларан Нуньес падаў у адстаўку на фоне беспарадкаў, аднак Эмануэль Макрон яе не прыняў, паведамляе Елісейскі палац, піша France Info.
Пратэсныя выступленні ў Парыжы. Фота: AP Photo / Thibault Camus
У Елісейскім палацы патлумачылі, што Макрон прыняў такое рашэнне, «улічваючы неабходнасць забеспячэння бесперапыннага кіраўніцтва сіламі правапарадку ў сённяшніх умовах».
Прэзідэнт даручыў Нуньесу «як мага хутчэй укараніць на месцах новыя метады дзеянняў» і «прыняць усе меры для забеспячэння празрыстасці ў дачыненні да правалаў у прагназаванні інфармаванні, якія прывялі да гвалту».
Чытайце таксама:
«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў
У Францыі пратэсты суправаджаюцца пагромамі і падпаламі. Затрымалі 1200 чалавек