БЕЛ Ł РУС

У Мінску будуць судзіць роварнага зладзюжку — яму пагражае 18‑я судзімасць. Апошнім разам ён скраў тры ровары

19.10.2026 / 12:53

Nashaniva.com

У маі 42‑гадовы мужчына чарговы раз вызваліўся з папраўчай калоніі і ў той жа дзень дабраўся да Оршы. Там, гуляючы па горадзе, ён вырашыў скрасці ровар.

Зайшоўшы ў пад’езд жылога дома, мужчына выбраў ровар, не прышпілены да парэнчаў, выкаціў яго ў двор і паехаў на ім у гаражны кааператыў, дзе прадаў незнаёмаму за 50 рублёў, пішуць Мінск-навіны.

Пасля гэтага зламыснік накіраваўся ў сталіцу да свайго прыяцеля. На працягу наступных некалькіх дзён ён скраў з пад’ездаў дамоў на вуліцы Сыракомлі яшчэ два ровары, якія таксама прадаў першым сустрэчным за 40 і 50 рублёў.

Праз некаторы час датычнасць мужчыны да крадзяжоў двухколавага транспарту была высветленая, у дачыненні да яго завялі чарговую крымінальную справу.

Мужчына раней прыцягваўся раней 17 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў, зараз можа быць 18-ы.

Паводле яго слоў, мужчыну выставілі абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 205 КК («Крадзеж»). Сваю віну грамадзянін прызнаў цалкам.

Меру стрымання ў дачыненні да абвінавачванага не выбіралі, паколькі цяпер ён адбывае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула