Дзіцячых трэнераў з Гродна будуць судзіць за прыпіскі
У Гродне трое трэнераў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы незаконна атрымалі больш за 8,5 тысячы рублёў за заняткі, якіх насамрэч не праводзілі. Пра гэта стала вядома падчас праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з абласным упраўленнем ДФР.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com
Трэнеры адсутнічалі на працоўных месцах, але ў табелі ўліку працоўнага часу ўносіліся недакладныя звесткі пра праведзеныя трэніроўкі. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу.
Акрамя таго, у спартыўнай установе выявілі недастачу новай спартыўнай формы на суму 2,3 тысячы рублёў. Матэрыяльна адказная асоба цалкам кампенсавала гэту суму падчас праверкі.
Таксама высветлілася, што з аўтамабільных парковак у абласным цэнтры, перададзеных спартыўнай установе, не цалкам налічваўся зямельны падатак. Пасля ўмяшання КДК у бюджэт даплацілі 50,5 тысячы рублёў.
Чытайце таксама:
«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»
«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках
Ветэрынар на Гродзеншчыне браў хабары нават падчас адбыцця пакарання