БЕЛ Ł РУС

У Мінску студэнтка спачатку з маці напілася ў бары, а пасля пайшла біць чужую машыну

20.10.2026 / 14:53

Nashaniva.com

21‑гадовую дзяўчыну затрымалі пасля паведамлення пра пашкоджанне службовага Volkswagen Polo на паркоўцы на вуліцы Кульман.

Паводле міліцыі, каля чацвёртай гадзіны раніцы студэнтка збегла ад маці і пайшла на паркоўку. У падсобным памяшканні яна знайшла трос. Затым заскочыла на капот Volkswagen і падрапала бакавыя дзверы.

Шкоду ацанілі ў 3000 рублёў. Усё што змагла патлумачыць дзяўчына пра гэта, — што была моцна п’яная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула