БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ўвадначас памерлі двое пажылых людзей

20.10.2026 / 22:28

Nashaniva.com

У Магілёве высвятляюць абставіны гібелі двух чалавек, целы якіх знайшлі ў прыватным доме ўвечары 19 кастрычніка. Загінулымі аказаліся 60‑гадовая гаспадыня дома і яе 66‑гадовы сужыцель. На іх целах не было бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, піша Magilev.by.

Для высвятлення дакладных прычын смерці прызначылі судова-медыцынскія і хімічныя экспертызы. Спецыялісты таксама правераць, ці былі ў арганізме загінулых атрутныя рэчывы.

Паводле папярэдніх звестак, жанчына памерла ў выніку атручвання этылавым спіртам, а мужчына — ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула