БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу пачалася сустрэча Пуціна і Уіткафа

21.10.2026 / 12:07

Nashaniva.com

Спецпасланнік Трампа прыляцеў туды з Осла, дзе ўчора сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім.

Пуцін на сустрэчы з Уіткафам падзякаваў Трампу за ўвагу да праблемы ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Акрамя таго, ён пацікавіўся вынікамі перамоў у Нарвегіі. Амерыканскі прадстаўнік адказаў, што перамовы былі прадуктыўнымі.

Пуцін таксама адзначыў, што падчас апошняй размовы Трамп рабіў акцэнт на неабходнасці завяршэння канфлікту ва Украіне, каб спыніць гібель людзей, паведамляе тэлеграм-канал «Раньше всех».

Прэзідэнт Расіі таксама заявіў пра зацікаўленасць у аднаўленні эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША, а таксама абмеркаваў сітуацыю вакол Ірана.

Пуцін абвясціў пра вызваленне амерыканца Стывена Хабарда, асуджанага ў Расіі паводле абвінавачання ў найміцтве. Паводле слоў прэзідэнта РФ, Хабард ужо знаходзіцца ў аэрапорце Пулкава ў Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула