БЕЛ Ł РУС

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп

21.10.2026 / 12:22

Nashaniva.com

Напярэдадні прэзідэнт ЗША запэўніў журналістаў, што «нікому іншаму не ўдалося б» дабіцца вызвалення Стывена Хабарда. Таго ў Расіі асудзілі за найміцтва. 

Стывена Хабард

Расія адпусціла амерыканца Стывена Хабарда. Пра гэта паведаміў расійскі бок. 

Паводле Пуціна, Хабард ужо знаходзіцца ў аэрапорце Пулкава. Стыў Уіткаф падзякаваў расійскаму кіраўніку за вызваленне.

Напярэдадні, 20 кастрычніка, Трамп заявіў, што асабіста абмяркоўваў з Пуціным вызваленне Хабарда і прасіў адпусціць яго. На пытанне пра падрыхтоўку дамоўленасці ён адказаў: «Ніхто іншы не змог гэтага зрабіць». «Я раблю тое, чаго не можа зрабіць ніхто іншы», — дадаў Трамп.

74‑гадовы Хабард — настаўнік-пенсіянер, якога ў 2024 годзе асудзілі ў Расіі на шэсць гадоў і дзесяць месяцаў калоніі — нібыта ён ваяваў на баку Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула