БЕЛ Ł РУС

Пяскоў заявіў, што Пуцін вывучыць прапановы Уіткафа

21.10.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Уіткаф заявіў, што прывёз Пуціну дакументы з «падыходамі» да ўрэгулявання вайны паміж Расіяй і Украінай.

Фота: kremlin.ru

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін вывучыць і ацэніць усе прапановы, якія прывёз спецыяльны пасланнік амерыканскага лідара Стыў Уіткаф, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Уіткаф заявіў, што прывёз Пуціну дакументы з «падыходамі» да ўрэгулявання вайны паміж Расіяй і Украінай.

Прадстаўнік Трампа таксама прапанаваў Пуціну разгледзець магчымасць аднаўлення трохбаковых перамоў паміж Расіяй, ЗША і Украінай для абмеркавання «тэхнічных пытанняў».

Пуцін адзначыў, што Трамп надае вайне ва Украіне «асаблівую ўвагу, перш за ўсё з гуманітарных меркаванняў». Паводле яго слоў, падчас апошняй тэлефоннай размовы Трамп «рабіў акцэнтна неабходнасці спыніць гэты канфлікт, маючы на ўвазе перш за ўсё страты асабовага складу з абодвух бакоў».

«Але гаворка, вядома, не толькі пра страты сярод вайскоўцаў, але і пра пакуты мірнага, грамадзянскага насельніцтва», — заявіў Пуцін.

Таксама ў перамовах бярэ ўдзел спецыяльны прадстаўнік кіраўніка Расіі па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула