БЕЛ Ł РУС

Пачалася адпраўка прызыўнікоў у войска

22.10.2026 / 09:35

Nashaniva.com

Гэта традыцыйны асенні прызыў. Сёння — першы дзень адпраўкі навабранцаў.

Ілюстрацыйнае фота

У першы дзень у войскі накіруюць каля тысячы прызыўнікоў — яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, Мінскай вайсковай камендатуры, 72‑га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтра і 361‑й базы аховы і абслугоўвання, паведамляе Мінабароны.

Усяго падчас асенняга прызыву на службу ў армію плануюць накіраваць 10 тысяч чалавек. Для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля 600 чалавек.

Прысягу навабранцы прымуць 21 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула