БЕЛ Ł РУС

У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў

22.10.2026 / 12:42

Nashaniva.com

У выдавецтве «Папуры» выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай «Ўалсарб», які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры «магічны рэалізм», піша bellit.info.

У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, таму Яны і спынілі свой выбар на ей.

«Яны — гэта людзі, якія некалі былі жыхарамі Ўалсарба, але пасля смерці засталіся безназоўнымі, без помнікаў і магіл. Яны ходзяць паўсюль за дзяўчынкай, урываюцца ў яе сны і нікуды не знікаюць, пакуль іх не пачуюць і пакуль яны не вернуць сабе свае імёны», — гаворыцца ў анатацыі.

«Ўалсарб» — гэта своеасаблівая паэтычная гісторыя памяці, балючая, як першае сутыкненне з несправядлівасцю, пранізлівая, як перадсмяротная спроба пераасэнсаваць жыццё.

З расейскай мовы на беларускую пераклала кнігу Паліна Грыб. Арыгінал выходзіў у 2023 годзе. Вокладка: Анатоль Лазар

Купіць «Ўалсарб» Хелены Пабяржынай можна ў кнігарнях, а таксама замовіць анлайн, напрыклад, на OZ.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула