БЕЛ Ł РУС

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь

22.10.2026 / 13:22

Nashaniva.com

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў пацвердзіў верагоднасць новых прыездаў.

Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці варта чакаць у бліжэйшы час працягу візітаў, Валянцін Рыбакоў сказаў: «Абавязкова чакайце. Але пра гэта пакуль рана гаварыць».

«Ніякіх дат, ніякіх канкрэтных звестак я паведаміць не магу, але пра гэта (магчымасць новых візітаў) гаворка ідзе», — дадаў ён.

«Зацікаўленасць (у працягу перамоваў) узаемная. Ні для каго не сакрэт, што Беларусь уяўляе пэўную цікавасць для ЗША. Прэзідэнт Беларусі неаднаразова гаварыў пра тое, што мы не самая багатая, магутная і вялікая краіна, разумеем сваё месца. Тым не менш у сілу цэлага шэрагу прычын, пра якія ўсім вядома, Беларусь цікавая для ЗША. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што працэс узаемадзеяння ў нас працягваецца», — дадаў Валянцін Рыбакоў, як піша БелТА.

Сярод галоўных пытанняў, вырашэння якіх дамагаецца афіцыйны Мінск, ён назваў адмену санкцый.

«Мы над гэтым працуем, працэс ідзе. Пэўных станоўчых вынікаў у гэтым кірунку ўжо дасягнута. Няма ніякіх сумненняў у тым, што гэты працэс будзе працягвацца, — адзначыў ён. — Не гатовы называць нейкія часавыя рамкі, бо перамоўны працэс складаны. Тым не менш пакуль усё развіваецца ў тым кірунку, які нас цікавіць».

Нагадаем, што падчас ранейшых візітаў амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь вызвалялі вялікія групы палітвязняў.

Так, у снежні 2025 года былі вызваленыя 123 чалавекі, 19 сакавіка 2025 года — 250 чалавек. Падчас апошняга вызвалення 16 верасня на волю выйшлі 25 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула