Названы ўладальнік прэміі імя Сахарава ў гэтым годзе
Прэмія імя Сахарава сёлета прысуджана Міжнароднаму крымінальнаму суду і яго службовым асобам.
Фота: Pierre Crom / Getty Images
Прэмія будзе ўручана «за іх важную працу па падтрыманні міжнароднага права і правасуддзя»,паведамілаў сацыяльнай сетцы X старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола.
Таксама ў гэтым годзе на прэмію прэтэндавалі лідар апазіцыі Танзаніі Тунду Лісу, якому пагражае смяротнае пакаранне, і дзве іранкі, прысуджаныя на радзіме да смяротнага пакарання.
Прэмію імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі ўручаць 16 снежня ў Страсбургу. З 1988 года Еўрапарламент прысуджае яе асобным асобам і арганізацыям, якія выступаюць за правы чалавека і свабоду слова. Памер грашовага ўзнагароджання складае 50 000 еўра.
Прадстаўнікі Беларусі ўзнагароджваліся прэміяй некалькі разоў: у 2004 годзе — Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе — Аляксандр Мілінкевіч, у 2020 годзе — дэмакратычная апазіцыя Беларусі.
Летась прэмію падзялілі журналіст Андрэй Пачобут, які быў тады ў зняволенні, і грузінская журналістка Азія Амаглабелі, якая таксама знаходзілася ў зняволенні.