«Гомсельмаш» будзе выпускаць разам з кітайцамі камбайны са штучным інтэлектам
Беларускі холдынг «Гомсельмаш» супольна з буйной кітайскай кампаніяй будзе распрацоўваць самаходныя збожжаўборачныя камбайны з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Адпаведны мемарандум аб супрацоўніцтве бакі падпісалі падчас візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў кітайскі горад Чанчунь, паведаміла прэс-служба Міністэрства прамысловасці.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: gomselmash.ibiz.by
Кітайскі партнёр спецыялізуецца на вытворчасці інтэлектуальных трактароў і камбайнаў, беспілотнай сельскагаспадарчай тэхнікі, электронных сістэм кіравання і тэхналогій на аснове штучнага інтэлекту.
Прадугледжваецца, што вытворчасць новай тэхнікі лакалізуюць у кітайскай правінцыі Дзілінь. Гатовыя камбайны плануюць пастаўляць як на кітайскі, так і на міжнародныя рынкі.
У Міністэрстве прамысловасці Беларусі адзначаюць, што супрацоўніцтва дазволіць аб’яднаць беларускі досвед у вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі з кітайскімі тэхналагічнымі распрацоўкамі.
Чытайце таксама:
Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»
«Гомсельмаш» бярэ курс на беспілотныя камбайны
«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры