БЕЛ Ł РУС

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

23.10.2026 / 07:55

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння ноччу ў вёсцы Старая Рудня.

У міліцыю паступіла інфармацыя, што 65‑гадовы жыхар вёскі захоўвае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу, якой пагражае суседзям. Міліцыянеры разам з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння «Цыклон» выехалі па месцы яго жыхарства, паведамляе прэс-служба МУС.

Адзначаецца, што ўбачыўшы сілавікоў, мужчына аказаў узброены супраціў і стрэліў у супрацоўнікаў.

Супраць яго прымянілі зброю, мужчыну застрэлілі.

Падчас агляду яго дома была знойдзеная самаробная зброя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула