БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга Франца Сіўко «Атожылкі радзімы векавечнай»

23.10.2026 / 08:03

Nashaniva.com

Яна прысвечаная родным мясцінам аўтара — ваколіцам рачулкі Вяты, левага прытоку Дзвіны.

Пабачыла свет грунтоўная краязнаўчая кніга віцебскага пісьменніка Франца Сіўко «Атожылкі радзімы векавечнай», паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Асноўную частку кнігі складае раздзел «Маёнткі ніжняга Прывяцця», даецца ўрывак з мемуараў М. Задоры-Цішэўскага «Мае ўспаміны з Браслаўшчыны. 1918—1939 гг.», таксама ў кнізе змешчаны нарыс «Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадаспада» і раздзел «Святыні: гісторыя і сучаснасць».

Кніга падрыхтаваная з выкарыстаннем вялікай колькасці гістарычных крыніц — архіўных матэрыялаў, старой перыёдыкі, метрычных кніг, генеалагічных баз, успамінаў і г.д

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула