БЕЛ Ł РУС

Названыя пяць кандыдатаў ад ЕС для перамоваў з Расіяй

23.10.2026 / 09:19

Nashaniva.com

Найбольш верагодным варыянтам з'яўляецца выбар групы лідараў для дыялогу.

Еўрапейскія лідары на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Лондане ў сакавіку 2025 года, фота Justin Tallis/Pool via AP

У ЕС абмяркоўваюць кандыдатуры Джорджы Мелоні, Аляксандра Стуба, Петэра Паўла, Ёнаса Гара Сцёрэ і Метэ Фрэдэрыксен для ўдзелу ў перамовах з Расіяй, піша The Telegraph.

Пяць еўрапейскіх лідараў разглядаюцца ў якасці кандыдатаў на ролю прадстаўніка Еўропы на перамовах з Расіяй па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Пра гэта паведаміла выданне The Telegraph са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Сярод прэтэндэнтаў — прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, прэзідэнт Чэхіі Петер Павел, прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ і прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен. Паводле суразмоўцаў газеты, улады ЕС ужо звязваліся з патэнцыйнымі кандыдатамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула