БЕЛ Ł РУС

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем

23.10.2026 / 11:14

Nashaniva.com

Расія адправіла партыю дызелю ў ЗША — танкер пад сцягам Мальты з 40 тысячамі тон паліва накіроўваецца ў Нью-Ёрк, паведамляе Reuters са спасылкай на LSEG.

Ілюстрацыйнае фота: Thierry Monasse / Getty Images

Танкер быў загружаны ў расійскім балтыйскім порце Прыморск 22 кастрычніка. Чакаецца, што ён прыбудзе ў Злучаныя Штаты 7 лістапада.

Расія пагадзілася зняць самаабмежаванне на экспарт дызельнага паліва і пастаўляць паліва на сусветныя рынкі, у тым ліку ў ЗША, пасля дамоўленасці, дасягнутай паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і Трампам.

Трамп спрабуе знізіць цэны на дызельнае паліва напярэдадні прамежкавых выбараў у ЗША 3 лістапада.

Расія зможа павялічыць экспарт дызельнага паліва да 3—3,5 мільёна тон у месяц да канца года, заявіў на мінулым тыдні віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула