Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд
Новыя правілы ўступаюць у сілу для браніраванняў з 20 лістапада 2026 года.
Ціват, Чарнагорыя. Фота: AP / Risto Bozovic
Сэрвіс па браніраванні жылля Airbnb змяніў правілы. Цяпер гаспадарам нельга патрабаваць ад турыстаў рабіць пасля сябе прыборку, выносіць смецца з дому, здымаць пасцелю і мыць посуд. Можна папрасіць толькі скласці посуд у рукамыйнік, сабраць ручнікі і сартаваць смецце у кантэйнеры ўнутры апартаментаў.
З новага таксама — гаспадар зможа абмяжоўваць колькасць гасцей на ноч.
Па-ранейшаму, сэрвіс можа прапісваць у правілах ціхія гадзіны, дазвол на хатніх жывёл, забарону на курэнне і іншае.
Правілы цяпер будуць больш заўважныя ў аб'яве і ў напамінах пра браніраванне.