Украіна і Расія абмянялі па 270 палонных
Украіна і Расія 23 кастрычніка правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Бакі ўзаемна абмяняліся 270 палоннымі.
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сярод вызваленых украінцаў — вайскоўцы розных падраздзяленняў Сіл абароны, а таксама дзевяць цывільных асоб. Большасць з іх знаходзілася ў палоне з 2022 года.
Сярод тых, хто вярнуўся, — абаронцы Марыупаля, вайскоўцы корпуса Нацыянальнай гвардыі «Азоў», памежнікі, байцы тэрытарыяльнай абароны, Вайскова-марскіх, Сухапутных і Дэсантна-штурмавых войскаў, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту.
Паводле ўкраінскага прэзідэнта, удалося вярнуць пяць чалавек, якіх лічылі загінулымі ў выніку выбуху ў Аленаўцы ў ліпені 2022 года. Зяленскі таксама адзначыў, што многія вызваленыя былі незаконна асуджаныя ў Расіі.
Перададзеныя Украінай расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі. Пасля аказання медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі іх адправяць у Расію.
Чытайце таксама:
Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць