Дзве часткі рамана «Хвілінка» Ігара Бабкова перавыдалі пад адной вокладкай
Пабачыла свет новае выданне «Хвілінкі» Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе «Трох размоў на Лютэранскай горцы», піша выданне bellit.info.
«Хвілінка» — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, жыццёвымі падарожжамі, снамі. Як месца, куды можна прыйсці. У якім можна сустрэцца — з сабой і з іншымі. Дзе ўсё звязана з усім і ўсё ўсяму адгукаецца», — гаворыцца ў анатацыі.
Кнігу ўжо можна замаўляць з дастаўкай у краіны Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Выйшла кніга Франца Сіўко «Атожылкі радзімы векавечнай»
У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў
У Польшчы выйшаў збор публіцыстыкі Альбіна Стаповіча
Выйшла манаграфія даследчыцы з Беластока Вольгі Сямашкі «Могілкі беларусаў Падляшша»