БЕЛ Ł РУС

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса

24.10.2026 / 07:54

Nashaniva.com

«Па сутнасці, гаворка ідзе пра тэрыторыю, якая складае каля 11% краіны», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Марка Рубіа. Фота: Zed Jameson/Anadolu via Getty Images

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што вайна ва Украіне «насамрэч датычыцца Данбаса».

«Хоць часта кажуць, што гэта вайна ва Украіне, насамрэч яна датычыцца Данбаса — аднаго канкрэтнага рэгіёна краіны. Па сутнасці, гаворка ідзе пра тэрыторыю, якая складае каля 11% краіны: Расія імкнецца яе атрымаць, але не можа захапіць ваенным шляхам, а Украіна не хоча ад яе адмаўляцца. І Украіна мае важкія прычыны прытрымлівацца такой пазіцыі — гэта пытанне суверэнітэту і ўласнай доўгатэрміновай бяспекі», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі 22 кастрычніка, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

Рубіа падкрэсліў, што гэты канфлікт немагчыма вырашыць ваенным шляхам: ён можа завяршыцца толькі дыпламатычным шляхам.

Паводле яго слоў, пытанне ў тым, ці «ўдасца дасягнуць такога выніку, пры якім абодва бакі нешта атрымаюць, але адначасова пойдуць на саступкі, што дазволіць завяршыць вайну».

«Сітуацыя складаная, але магу сказаць адно: як бы цяжка ні было, дасягнуць рашэння немагчыма, пакуль абодва бакі не сядуць за стол перамоваў. Мы гатовыя ўзяць на сябе ролю пасярэдніка ў гэтым працэсе. Менавіта гэта мы і спрабуем зрабіць. Мы не сцвярджаем, што самі па сабе перамовы аўтаматычна вырашаць праблему, але без таго, каб пасадзіць бакі за стол перамоваў, шанцаў на вырашэнне праблемы ўвогуле няма», — дадаў дзяржсакратар ЗША.

Чытайце таксама:

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Каментары да артыкула