БЕЛ Ł РУС

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі

24.10.2026 / 14:00

Nashaniva.com

Відэа ў сацсетках міліцыя пабачыла падчас маніторынгу інтэрнэту.

Міліцыя палічыла, што жанчыны ствараюць аварыйную сітуацыю і падвяргаюць уласнае жыццё небяспецы, паведамляе абласная міліцыя. Танцоўшчыц хутка знайшлі.

Гэта былі 40‑гадовая жыхарка Гомеля і 42‑гадовая жыхарка раёна.

На іх накладзены штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае ч. 3 арт. 18.20 КаАП (стварэнне аварыйнай абстаноўкі).

Памер штрафу міліцыя не паведаміла, але ён складае ад 3 па 8 базавых (135—360 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула