БЕЛ Ł РУС

Студэнтам і школьнікам можна хварэць без даведкі пяць дзён

24.10.2026 / 14:20

Nashaniva.com

Мінздароўя растлумачыла правілы вызвалення ад заняткаў у школах і ВНУ, паведаміла АНТ.

Гэтае правіла распаўсюджваецца на ўсіх навучэнцаў устаноў адукацыі незалежна ад узроўню адукацыі — дзіцячых садкоў, школ, каледжаў, ПТВ, ВНУ.

Таксама яно датычыцца дзяцей, якія навучаюцца па праграмах спецыяльнай адукацыі на дашкольным узроўні і ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

Мінздароўя падкрэсліла, што даведкі ва ўстановы адукацыі не патрабуюцца, калі навучэнец адсутнічаў на занятках не больш за пяць дзён запар з-за аднаго выпадку вострых рэспіраторных інфекцый падчас абвастрэння захворванняў.

І колькасць такіх выпадкаў на працягу пэўнага часовага прамежку не абмяжоўваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула