Ад заўтра ў Мінску моцна падаражэе прымусовая эвакуацыя аўтамабіляў
Прымусовая эвакуацыя аўтамабіля ў Мінску цяпер абыдзецца аўтаўладальніку амаль удвая даражэй, чым раней. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў новыя тарыфы.
Калі раней такая эвакуацыя на штрафстаянку каштавала 105 рублёў пры поўнай пагрузцы на эвакуатар і 65 рублёў пры частковай, то ўжо з нядзелі, 25 кастрычніка, яна будзе каштаваць 200 рублёў незалежна ад таго, як аўтамабіль замацуюць на эвакуатары.
Эвакуацыя без дастаўкі на штрафстаянку падаражэе з 75 да 120 рублёў.
Суткі захоўвання аўтамабіля на штрафстаянцы падаражэюць з 9 да 16 рублёў.