БЕЛ Ł РУС

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА

24.10.2026 / 17:16

Nashaniva.com

28‑гадовая канадская спартсменка па хайдайвінгу Молі Карлсан стала першай жанчынай у гісторыі, якая скокнула з айсберга ў Атлантычны акіян. Рэкордны скачок яна выканала каля ўзбярэжжа канадскага вострава Ньюфаўндленд, піша CBC News.

Скрыншот з відэа

З дапамогай прафесійнага альпініста Уіла Гада Карлсан узнялася на айсберг вышынёй каля 15 метраў, пасля чаго скокнула ўніз спінай наперад, у ледзяныя воды акіяна.

Каманда да апошняга моманту не ведала, ці дазволяць умовы надвор’я ажыццявіць задуманае. Спартсменцы таксама давялося спадзявацца на ўласную інтуіцыю, бо вышыню айсберга цяжка вымераць дакладна: яна пастаянна змяняецца. Паводле адчуванняў Карлсан, у паветры яна правяла нібыта дзесяць хвілін. Скачок завяршыўся без здарэнняў, спартсменка назвала яго скачком сваёй мары.

Пры гэтым Карлсан прызналася, што была б задаволеная любым вынікам. На сваёй старонцы ў інстаграме яна напісала, што гэты праект мае значна большае значэнне, чым проста важная падзея ў гісторыі.

«Як і ў ледавікоў, у кожнага з нас ёсць гісторыя, якая значна глыбейшая за тое, што відаць на паверхні. Гэты праект прысвечаны ўсім, хто калі-небудзь баяўся паказаць сябе сапраўднага», — патлумачыла спартсменка.

Яна таксама назвала апублікаваны здымак сваім самым любімым у свеце.

Падрыхтоўка да скачка заняла ў Карлсан чатыры гады. Яна трэніравалася ў халоднай вадзе і праходзіла спецыяльную падрыхтоўку па лёдалазанні ў канадскай правінцыі Альберта. Гэта было неабходна, каб перад скачком узняцца па ледзяной сцяне на вяршыню айсберга.

Чытайце таксама:

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць

Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсберг. Навукоўцаў уразіла, што аказалася пад ім

Каментары да артыкула