У Кобрыне падчас пажару загінуў чалавек
23 кастрычніка ўвечары на нумар 112 паступіла паведамленне пра ўзгаранне дома на вуліцы Тухачэўскага ў Кобрыне. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, унутры дома ўжо гарэла, агонь ахапіў дах, паведаміла прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Падчас разведкі ратавальнікі вывелі з небяспечнай зоны гаспадыню дома і яе ўнука, пасля чаго перадалі іх медыкам. Абодвух шпіталізавалі.
На месцы пажару знайшлі загінулага чалавека. Узгаранне ліквідавалі работнікі МНС. Прычыну пажару высвятляюць.