БЕЛ Ł РУС

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства

24.10.2026 / 23:22

Nashaniva.com

У амерыканскім штаце Нью-Ёрк арыштавалі 66‑гадовую Марву Кук, ураджэнку Германіі, якую абвінавачваюць у незаконным удзеле ў федэральных выбарах. Жанчына сцвярджае, што не ведала пра адсутнасць у яе амерыканскага грамадзянства, піша Bild.

Марва Кук. Фота: Dennis Nett/The Post-Standard via AP

Кук нарадзілася ў Германіі, але з двухгадовага ўзросту жыве ў ЗША, дзе яе ўдачарылі. Яна скончыла амерыканскую школу, гуляла ў баскетбол за ўніверсітэцкую каманду і шмат гадоў працавала ў дзіцячым доме. Нягледзячы на гэта, нядаўна высветлілася, што грамадзянства ЗША яна не атрымала.

Сама Кук расказала, што даведалася пра сваё нараджэнне ў Германіі, калі пачала шукаць біялагічную маці. Пры гэтым у яе ёсць бестэрміновы дазвол на жыхарства ў ЗША.

Чаму пасля ўдачарэння жанчына не атрымала амерыканскага грамадзянства, застаецца невядомым. Кук сама звярнулася да ўладаў, аднак пракуратура лічыць, што яна свядома ўдзельнічала ў выбарах, ведаючы пра адсутнасць у яе грамадзянства.

Калі віну жанчыны дакажуць, ёй пагражае да года пазбаўлення волі, штраф да 100 тысяч даляраў і дэпартацыя.

На фоне набліжэння прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША праваахоўныя органы расследуюць і іншыя выпадкі магчымага незаконнага галасавання. Паводле інфармацыі выдання The Independent, у Каліфорніі абвінавачанні выставілі больш чым 20 уладальнікам пастаяннага дазволу на жыхарства, а ў Мінесоце — дзесяці асобам.

Чытайце таксама:

80+. Чаму амерыканская палітыка старэе

Трамп лічыць, што мае права балатавацца трэці раз

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта

Каментары да артыкула