«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок
Першы самалёт у сталіцу Тайланда вылецеў з Мінска ўначы 25 кастрычніка. Рэйсы будуць выконваць раз на тыдзень, па нядзелях, піша Onlíner.
Вылет з Мінска — у 03:10, прыбыццё ў Бангкок — у 17:05. Пералёт зойме 9 гадзін 55 хвілін.
Зваротны рэйс адпраўляецца ў 19:05 і прыбывае ў Мінск у 01:50 наступнага дня. Дарога назад зойме прыкладна на гадзіну больш. Час усюды мясцовы.
«Белавія» ўжо лятае ў Тайланд: у студзені 2026 года кампанія пачала выконваць чартарныя рэйсы на Пхукет і ў Патаю. Бангкок стаў новым напрамкам.