БЕЛ Ł РУС

Ці можна вярнуць тавар у краму, калі няма чэку?

25.10.2026 / 16:34

Nashaniva.com

Ёсць некалькі варыянтаў, як дзейнічаць.

Тавар без чэку вярнуць можна, але трэба даказаць, што тавар набыты менавіта ў гэтага прадаўца.

Як тлумачыць начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, у якасці доказаў падыдуць паказанні сведак, калі вы былі ў краме не адны. Дапамогуць таксама запісы з камер відэаназірання: можна папрасіць адміністрацыю захаваць патрэбны фрагмент.

Падыдуць і ўскосныя доказы — выпіска з банка пры аплаце картай, электронны чэк у пошце ці дадатку, перапіска з прадаўцом.

Пры гэтым у міністэрстве раяць не выкідваць папяровы чэк адразу пасля пакупкі. Яго варта захоўваць да заканчэння гарантыйнага тэрміну або тэрміну прыдатнасці тавару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула