БЕЛ Ł РУС

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет

25.10.2026 / 19:42

Nashaniva.com

Кажуць, што прыходзяць ад даярак да палявода.

Скрыншоты тут і далей: АНТ

У аграгарадку Бярозкі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе жыве каля 500 чалавек, адкрыўся манікюрны кабінет. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, расказалі на АНТ.

Ідэйны натхняльнік праекта Аляксей Карсюк пераехаў у Бярозкі са сталіцы: захацелася паспрабаваць спакойнага вясковага жыцця. Спачатку ён арандаваў пустыя памяшканні і адкрыў пункт выдачы заказаў.

«Прынялі максімальна добра. Нават бабулі хадзілі, усміхаліся і падміргвалі: «Тут нешта адкрываецца? Супер!»

Запіс на манікюр ідзе жвава. Загадчыца малочна-таварнай фермы «Бярозкі» Аксана Міхаленка, напрыклад, даўно марыла пра прыгожы манікюр, але майстра ў вёсцы не было, а ездзіць у райцэнтр далёка і доўга.

«Цяпер гаспадарка ў людзей ужо меншая, агароды ёсць, але ўсё роўна людзі да гэтага імкнуцца. І старыя ходзяць манікюр робяць».

«А што! У вёсцы таксама прыгажосць любяць, таксама хочуць быць прыгожымі. І мы будзем прыгожымі, нават лепшымі, чым у горадзе», — кажа мясцовая жыхарка Наталля Пацёхіна.

«Я сваю жонку абавязкова адпраўлю, каб зрабіла ўсё як трэба, была як кветка. Пазногцікі, фрызура і вусны падфарбаваныя, каб усё як трэба было. Усё ж і апетыт з'явіцца (смяецца). Да жыцця, я маю на ўвазе», — падзяліўся яшчэ адзін вясковец.

Мясцовыя ўлады ідэю падтрымліваюць. 

«Хлопцы, вядома, малайцы, вельмі энергічныя, актыўныя. Яны не стаяць на месцы, у іх вельмі вялікія планы, у якіх мы іх будзем падтрымліваць. Правядзём апытанне жыхароў, чаго не стае аграгарадку, і прапрацуем пытанне далейшага развіцця, магчыма, адкрыцця чагосьці новага, неабходнага», — кажа начальніца аддзела эканомікі Хоцімскага райвыканкама Вольга Галанава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула