БЕЛ Ł РУС

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец

25.10.2026 / 23:13

Nashaniva.com

У гэтыя выхадныя ў Брэсце праходзіў міжнародны турнір «Ноч боксу». Галоўным госцем стаў 55‑гадовы Джэф Монсан, у мінулым амерыканскі баец змешаных адзінаборстваў, а цяпер — расійскі дэпутат з тату Z на шыі. Яго сустракалі з караваем каля трапа самалёта, апісвае BGmedia.

Фота: zarya.by

Джэф Монсан у мінулым амерыканскі баец змешаных адзінаборстваў, родам з Мінесоты. Выступаў у UFC і PRIDE, у 2006 годзе прайграў бой за тытул чэмпіёна UFC у цяжкай вазе. Шматразовы чэмпіён свету па грэплінгу (ADCC) і бразільскім джыу-джытсу. У Расіі стаў вядомы пасля бою з Фёдарам Емяльяненкам у 2011 годзе, які прайграў.

У 2016 годзе Монсан атрымаў пашпарт «ЛНР», а ў 2018‑м — расійскае грамадзянства па ўказе Пуціна. Пасля стаў дэпутатам. У 2023 годзе ён адмовіўся ад грамадзянства ЗША, у 2024‑м прыняў іслам. Па-руску свабодна так і не размаўляе.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Монсан набіў на шыі тату Z.

Скрыншот відэа

Ён паўтарае крамлёўскія наратывы пра «абарону Данбаса ад фашызму», называе ЗША «галоўным разносчыкам смерці», захапляецца Пуціным і кажа, што гатовы пайсці на фронт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула