БЕЛ Ł РУС

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца

25.10.2026 / 23:35

Nashaniva.com

Гісторыя з мінчанкай здарылася яшчэ ў маі. Яна расказала ў Threads, што яе ўпершыню выгналі з аўтобуса са шпіцам на руках. Дагэтуль жанчына шэсць гадоў так ездзіла — і не было праблем. Цяпер «Мінсктранс» пракаментаваў гэту сітуацыю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Гендырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў патлумачыў на АНТ, што сабак і катоў у грамадскім транспарце трэба перавозіць у торбах-пераносках з абсарбавальным дном і пры сабе мець дакументы на жывёліну.

Патрабаванні ўзмацніліся з сакавіка.

«Жанчыне проста пашанцавала, можна сказаць, калі 6 гадоў так ездзіла», — адзначыў ён.

Для пэўных відаў перавозак, па словах Галалобава, можа спатрэбіцца таксама ветэрынарная кніжка з прышчэпкамі.

У «Мінсктрансе» заўважылі, што да іх часам паступаюць скаргі на прысутнасць у салоне людзей з жывёламі. Таму ўладальнікам сабак трэба прытрымлівацца правіл перавозкі. Ці высаджваць пасажыра, калі ён вязе сабаку ці ката проста на руках, вырашае кіроўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула